6 сентября 2020, 05:00
rubeen
logo

Костюковичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213640, г. Костюковичи, ул. Ленинская, 93
Приемная: 8-02245-78-103
E-mail: priemnay@kostukovichi.gov.by
Четверг, 07 мая 2020 13:50

Свята «Юр'я»

6 мая 2020 года на базе Баронькаўскага сельскага Дома культуры адбылося абрадавае свята «Юр’я».

Абрад «Юр’я» у весцы Баронькі з’яўляецца жывой формай аднаго з даўніх абрадаў вясенняга цыклу, ў якім выконваецца традыцыйны карагод «Браціна». На Браціну, звачайна, самая старэйшая жыхарка вескі пякла каравай, які з самага пачатку ўпрыгожвалі, затым неслі ў шэсці. Усе ўдзельнікі абрада праходзілі праз вароты зробленыя з самага доўгага рушніка, які трымалі жанчыны: спачатку маладзіца з іконай, затым хлапец з Брацінай і драўляныя граблі з зяленым фартуком, які сімвалізаваў неабуджаную зямлю.

У гэтай весцы, у час выканання абрадавых действаў, больш увагі надавалася дзеянням, накіраваным на павышэнне ўрадлівасці зямлі, паляпшэнне здароўя. Хадзілі па хатах, віншавалі гаспадароў з тым, што зямля ўжо прачнулась і пара выганяць хатнюю скаціну ў поле. Дзяўчаты амываліся расой, качаліся на вялікае здароўе ў траве, закапвалі пасхальнае яйка у зямлю, каб жыта радзіла, вадзілі карагоды, спявалі песні — будзілі зямлю ад зімняга сну. У канцы абрада зялены рушнік на драўляных граблях змянілі на святочны і пайшлі па дварах. Гаспадыні з задавальненнем сустракалі гасцей, частвалі, а ўдзельнікі абраду асыпалі гаспадароў віншаваннямі і «апаясвалі карагодам», каб ў гаспадарцы цэлы год быў прыбытак.

Гэты абрад існуе у весцы Баронькі з даўніх часоў. Творчы калектыў клубнай установы ўзрадзіў яго і імкнецца падтрымліваць у актыўным стане. Нягледзячы на тое, што дзень 6 мая выдаўся дажджлівым, удзельнікі выканалі ўсе неабходныя зачуры і абрады з надзеяй на вялікі ўраджай.

Захарэнка Святлана,
намеснік дырэктара
цэнтралізаванай клубнай сістэмы Касцюковіцкага раёна.

© 2019
Костюковичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт