6 сентября 2020, 05:01
rubeen
logo

Костюковичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213640, г. Костюковичи, ул. Ленинская, 93
Приемная: 8-02245-78-103
E-mail: priemnay@kostukovichi.gov.by
Среда, 13 марта 2019 10:35

«Масленічны перапалох!»

«Масленічны перапалох!»

9 сакавіка 2019 года весела і масава ў Касцюковічах зіму выпраўлялі і Масленіцу віталі! Святкавалі Масленіцу традыцыйна на галоўнай плошчы горада. Галоўнымі героямі тэатралізаванай канцэртнай праграммы выступілі Вясна і Зіма, Белы і Зялены Скамарохі-зазывалы і ўсі Масленічныя дні: Зайгрышы, Лакамка, Разгуляй, Цешчыны вячоркі, Залоўкіны пасядзелкі, Даравальная нядзеля.

Упершыню за многа гадоў Зіма і Вясна вырашылі святкаваць Масленіцу разам. На сцэну завітвалі і беларускія цыгане, і лажкары, каб дзяўчат завабіць, і зяць прыходзіў да цешчы, каб палакаміцца, і залоўку правяралі, ці рухавая, і, нават, кум-выпівоха Андрэй, які так сама прыйшоў на Масленіцу, каб знайсці сабе прывабную нявесту.
Самае галоўнае вяселае непаразуменне чакала ўсіх гледачоў на Даравальнай нядзеле, калі на сцэну завіталі Мар’я і Дар’я. Дар’я так так захапілася з’яданнем бліноў, што з’ела самы галоўны блін-Зберагальнік і стала шырокай і тлуснай, як Масленіца. І каб нашы родный Касцюковічы не засталіся без зачура, Масленіца ўсіх запрасіла на вялікі святочны карагод да вогнішча!

І старыя і малыя з задавальненнем назіралі за падзеямі, якія адбываліся на сцэне. Стваралі незабыўныя вобразы калектывы Новасаматэвіцкага клуба вольнага часу, Муравільскага, Тупічынскага, Сялецкаўскага, Беладубраўскага сельскіх дамоў культуры і Пралетарскага клуба-бібліятэкі. Аўтарам сцэнарыя стала Святлана Даськова і ўсі кіраўнікі ўстаноў культуры.

© 2019
Костюковичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт