Штогод фестываль збірае ў сваю скарбонку самародкаў самадзейных артыстаў па розных жанрах, розных узростаў, ад 6 да 80 год, якія з года ў год ўпрыгожваюць раённыя мерапрыемствы. Дзякуючы правядзенню гэтага мерапрыемства по сённяшні дзень на галоўнай сцэне Касцюковічаў выступаюць цікавыя, яркія, непаўторныя калектывы.
Прайшоў фестываль традыцыйна напярэдадні Дня культработнікаў. Перад пачаткам мерапрыемства со святам культработнікаў усіх павіншавала начальнік аддзела Лістраценка Святлана Уладзіміраўна. Затым пачаліся конкурсныя праграмы. Гледзячы на выступлене самадзейных артыстаў не стамялешся здзіўляцца здольнасці і нястомнасці тварыць сапраўдныя цуды мастацтва на сцэне: доўгачаныя Дзед і Баба Тупічынскага СДК, своеасаблівы рэжысерскі погляд Святланы Даськовы Прателарскага СКБ і яе «Чароўны Баян», непаўторная спеўнасць калектываў Муравільскага і Сялецкаўскага сельскіх дамоў культуры і шмат яшчэ таго, што прымушае чакаць со шчырай цікавасцю наступнага фестывалю.
Пасля сканчэння фестывалю начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, старшыня журы Святлана Уладзіміраўна падзяквала ўсім удзельнікам за намаганні, але галоўная інтрыга фестываля захавалася да семінара, які адбудзецца ў канцы лістапада, дзе атрымаюць узнагароды пераможцы па розным намінацыям.































© 2019