Пра паходжанне свята існуе некалькі паданняў. Старыя людзі рапавядаюць, што некалі веска называлась Белая гліна, таму што уздоўж тутэйшай рэчкі Бесядзь скрозь былі белыя гліняныя берагі, паросшыя густым сасновым борам. А некаторыя мясцовыя жыхары казалі, што ў даўнія часы жыў тут памешчык па прозвішчу Белы, а на месцы сучасных вуліц раслі непралазныя лясы, таму і называлася вёска Белая Дуброва.
Вёска Белая Дуброва месціца акурат на берагах дзвюх рэчак, таму тут спрадвеку гадавалі гусей і да гэтага часу гэтая птушка тут у пашане. У гэтай мясцовасці раней Гусінае свята было папулярнае. Аднак з чагам часу пра свята пачалі забываць. З 1996 года свята адрадзілі і штогод творчыя калектывы Беладубраўскага сельскага Дома культуры падтрымліваюць яго ў актыўным стане: гучыць Гусінае свята на разнастайных фестывалях, форумах і святах рознага ўзроўню.
Для таго, каб традыцыі свята жылі, каб нашы дзеці ведалі яго і перадавалі сваім дзецям у гэтым годзе ў рамках свята адбылося адкрыцце АРТ-аб’екта с аднайменнай назвай «Гусінае свята». Шыкоўны Гусь быў устаноўлены ў цэнтральным парку аграгарадка Белая Дуброва. Ініцыятарам стварэння такога АРТ-аб’екта стаў старшыня сельскага Савета Кажамякін Мікалай Віктаравіч. У склад творчай группы па рэалізацыі праекту ўвайшлі настаўнік па маляванню Касцюковіцкай дзіцячай школы выяўленчага мастацтва Таццяна Хобатава і майстар-каваль Сяргей Курбанаў. На адкрыцці АРТ-аб’екта прысутнічалі прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэту Антоненка І.А., Смолікава С.А., Максачоў В.М., Петрусевіч І.І., кіроўная справамі райвыканкама Манушэнка В.І., старшыня раённага Савета дэпутатаў Петрусевіч В.М., кіраўнікі прадпрыемств і арганізацый раёна, якія ўдзельнічалі ў арганізацыі свята, ганаровы грамадзянін раёну Кісялёў У.А., ігумен Свята-Казанскай царквы Георгій, кіраўнік КСУП Заікін П.С., старшыня вескі Стральцова Л.І. і даўгавечнік вескі Яфрэменка С.Л.
У сваім выступленні Мікалай Віктаравіч Кажамякін пажадаў усім жыхарам аграгарадку паболей радасных момантаў у жыцці, каб традыцыі свята не згасалі, а жылі сярод нашых дзяцей, каб яны імкнуліся прымнажаць славу Касцюковіцкага раёна і заўсёды з ахвотай прыязжалі на сваю малую Радзіму. Даўгавечнік вескі Яфрэменка Соф’я Лаўрэнцьеўна ўсіх павіншавала з падзеяй і дала маладым наказ, каб не цураліся працы, трымалі гаспадарку і заставаліся жыць на сваёй роднай зямлі.
Затым свята загудзела, зазіхацела яркімі краскамі! Адразу ўсе госці і запрошаныя трапілі на конкурс-выставу «Лепшая гаспадыня-2019». З кожнага сельскага Савета прыехала гаспадыня і ў творчай форме прэзентавала свае фірмовыя рацэпты зімовых кансервацый. Кожны ўдзельнік меў магчымасць паспрабаваць і аддаць свой голас за спадабаўшуюся гаспадыню. На працягу ўсяго свята працаваў інтарактыўны стэнд «Бабуліны рацэпты», дзе былі размешчаны надрукаваныя рацэпты гаспадынь і кожны мог узяць іх сабе ў асабістую скарбонку.
На пляцоўцы каля сельскага Савета адбыўся раённы конкурс «Лепшы трактарыст АПК — 2019». У конкурснай праграме прымалі ўдзел 7 маладых трактарыстаў, па аднаму прадстаўніку з кожнага КСУПа. Конкурс праходзіў у тры этапы: фігурнае кіраванне трактарам, барціраванне каляса і сілавыя практыкаванні з гарбузамі.
Затым на сцэне адбыўся раённы конкурс «Лепшая частушачніца — 2019». Дзве гаспадыні з Беларусі і Расіі спрачаліся, якая частушка лепшая: беларуская ці руская. Удзельніцы конкурсу так заўзята спявалі, што дух спабрніцтва захапіў усіх прысутных. А ў прыканцы ўсе прыйшлі да выніку:
Прапеўка каротка — што дзеўка малодка:
Пад сэрцам шчакоча — на сэрцы салодка!
На рускай, беларускай мове —
Яна прыгожа аднолькава панове!!!
На галоўнай сцэне свята гучалі песні, танцы. Традыцыйна завіталі гаспадыні Кацярына і Галіна, якія ізноў спрачаліся, бо Кацярына прыйшла на свята з засмажаным гусём. Хадора, не маючы ў гаспадарцы асабістых гусей праз свайго мужа (бо ён падлажыў гусыне яйкі дзікіх птушак, а яны вылупілісь і паляцелі ў вырай), прывяла прадаваць яго на кірмаш. На такога «чэмпіёна» адразу звярнулі ўвагу маладыя дзяўчаты, але Хадора ні за якія грошы не згадзілася аддаваць свайго мужа. А Маруся, мясцовая дзяўчына, прыйшла на свята, каб знайці сабе мужа і знайшла!
Для усіх прысутніх працавала палявая кухня, дзе можна было пачаставацца гарачай шурпой і кашай. Так сама працавалі тарговыя рады, на якіх мясцовыя майстры прадавалі свае вырабы, ў тым ліку і з лагатыпам свята. Для дзяцей былі арганізаваны гульнёвыя пляцоўкі «Гулі ад бабулі і дзядулі», «Пакармі карову», атракцыён «Бочка шчасця». І канешне ж, адбыліся традыцыйныя «Гусіныя забегі».
Свята ўпрыгожвалі творчыя калектывы Муравільскага, Тупічынскага, Беладубраўскага сельскіх Дамоў культуры, Новасаматэвіцкі клуб вольнага часу. «Гусінае свята» ўдалося на славу!
https://kostukovichi.gov.by/social/dep-ideolog-culture-youth/item/983-kirmash-gusinae-svyata#sigProId38f1a79cd8





























© 2019