20 мая 2024, 01:16
rubeen
logo

Костюковичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213640, г. Костюковичи, ул. Ленинская, 93
Приемная: 8-02245-78-103
E-mail: priemnay@kostukovichi.gov.by

Гусінае свята

У Белай Дуброве «Гусінае свята»
І вясёлы кірмаш, і гусей багата!
На нашых палетках вырасталі гусі,
Не сустрэць вам такіх ва ўсёй Беларусі!

Кожны раён вобласці адметны сваімі пэўнымі традыцыямі. Касцюковіцкі ж раён славіцца «Гусіным святам».
Пра паходжанне свята існуе некалькі паданняў. Старыя людзі рапавядаюць, што некалі веска называлась Белая гліна, таму што уздоўж тутэйшай рэчкі Бесядзь скрозь былі белыя гліняныя берагі, паросшыя густым сасновым борам. А некаторыя мясцовыя жыхары казалі, што ў даўнія часы жыў тут памешчык па прозвішчу Белы, а на месцы сучасных вуліц раслі непралазныя лясы, таму і называлася вёска Белая Дуброва.
Вёска Белая Дуброва месціца акурат на берагах дзвюх рэчак, таму тут спрадвеку гадавалі гусей і да гэтага часу гэтая птушка тут у пашане. А ў Белай Дуброве гусей заўжды было больш, чым дзе ў раёне. І не дарэмна. Бо тут для гэтай птушкі раздолле. Як кажуць «у досыць і вады, і травы». Раней гусей разводзілі ў кожным двары. Статкі даходзілі да сотні галоў (ці дзюбак). Хоць цяпер птушкі стала значна менш, але ў гэтай мясцовасці яна па-ранейшаму застаецца галоўнай дамашняй птушкай.

Даведка
Раней абрад праводзіўся 31 студзеня, на свята Апанаса, які лічыцца абаронцам жывёлы ад марозу. Менавіта ў гэты дзень праводзіўся і гусіны кірмаш, на якім галоўным таварам былі жывыя гусі, гусяціна, вырабы з гусінага пяра. Гэта, таксама, было месца, дзе гаспадыням выпадала магчымасць пахваліцца адна перад другою сваімі гаспадарчымі дасягненнямі па найбольш выніковаму выкармліванню птушкі. Збіраліся гаспадыні разам, гусей у кошыкі, кошыкі на локці, локці ад цяжкіх гусакоў ды гусак дранцвелі..., а ўсё ж стаяць будуць і спрачацца, у каго гусі сыцейшыя, як і чым лепей іх карміць.
Гаспадыні да свята рыхтаваліся загадзя. На кірмаш прыносілі смачныя стравы, у асноўным з гусяціны. Дзеліліся рэцэптамі, парадамі, як вырасціць добрую гусь, чым лепш карміць яе, з усіх бакоў чуліся меладычныя песні. Вельмі да спадобы гаспадарам гусей і гасцям свята забава: «Гусіныя забегі». Як сапраўдныя спрынтары змагаюцца гусакі ды гусыні за перамогу і права займець званне «Самага хуткага і спрытнага». Звычайна ў канцы свята праводзілі абрад «Дзяленне гуся»: ўсіх каштавалі гусяцінай, а ў адказ патрэбна былосказаць сардэчныя пажаданні для гаспадынь: «Ножка таму, хто хоча хутка бегаць, крыло — таму хто лётаць не баіцца» і г.д.. Затым усе госці свята пелі песні, танчылі, вадзілі карагоды.
Спачатку, пра «Гусінае свята» працаўнікі Беладубраўскага СДК і мясцовыя аматары народнай творчасці чулі ад бабуль і матуль, знаўцаў многіх народных песень і абрадаў. Затым пра свята пачалі падрабязней распытваць у старажылаў, запісваць абрадавыя песні, народныя прыкметы. Справа па адраджэнню свята праводзілася з 1996 года. Зараз пабываць на «Гусіным свяце» можна не толькі зімой. Удзельнікі мастацкай самадзейнасці паказваюць яго элементы на розных раённых, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах.

Каб нашы дзеці ведалі свята, імкнуліся перадаваць складзеныя традыцыі сваім дзецям, прымнажаць славу Касцюковіцкага раёна і заўсёды з ахвотай прыязжаць на сваю малую Радзіму ў лістападзе 2019 года ў рамках свята адбылося адкрыцце АРТ-аб’екта с аднайменнай назвай «Гусінае свята». Шыкоўны Гусь быў устаноўлены ў цэнтральным парку аграгарадка Белая Дуброва. Ініцыятарам стварэння такога АРТ-аб’екта стаў старшыня сельскага Савета Кажамякін Мікалай Віктаравіч. У склад творчай группы па рэалізацыі праекту ўвайшлі настаўнік па маляванню Касцюковіцкай дзіцячай школы выяўленчага мастацтва Таццяна Хобатава і майстар-каваль Сяргей Курбанаў.
У 2019 годзе свята зазіхацела зусім новымі, яркімі краскамі! На творчых пляцоўках адбыліся: конкурс-выстава «Лепшая гаспадыня-2019», дзе гаспадыні ў творчай форме прэзентавалі свае фірмовыя рэцэпты зімовых кансервацый, раённы конкурс «Лепшы трактарыст АПК — 2019».
Затым на галоўнай сцэне свята адбыўся раённы конкурс «Лепшая частушачніца — 2019». Дзве гаспадыні з Беларусі і Расіі спрачаліся, якая частушка лепшая: беларуская ці руская. Удзельніцы конкурсу так заўзята спявалі, што дух спабрніцтва захапіў усіх прысутных. А ў прыканцы ўсе прыйшлі да выніку:
Прапеўка каротка — што дзеўка малодка:
Пад сэрцам шчакоча — на сэрцы салодка!
На рускай, беларускай мове —
Яна прыгожа аднолькава панове!!!
Традыцыйна завіталі гаспадыні Кацярына і Галіна, якія ізноў спрачаліся, бо Кацярына прыйшла на свята з засмажаным гусём. Хадора, не маючы ў гаспадарцы асабістых гусей праз свайго мужа (бо ён падлажыў гусыне яйкі дзікіх птушак, а яны вылупілісь і паляцелі ў вырай), прывяла прадаваць яго на кірмаш. На такога «чэмпіёна» адразу звярнулі ўвагу маладыя дзяўчаты, але Хадора ні за якія грошы не згадзілася аддаваць свайго мужа. А Маруся, мясцовая дзяўчына, прыйшла на свята, каб знайці сабе мужа і знайшла!
Для усіх прысутніх працавала палявая кухня, дзе можна было пачаставацца гарачай шурпой і кашай. Так сама працавалі тарговыя рады, на якіх мясцовыя майстры прадавалі свае вырабы, ў тым ліку і з лагатыпам свята. Для дзяцей былі арганізаваны гульнёвыя пляцоўкі «Гулі ад бабулі і дзядулі», «Пакармі карову», атракцыён «Бочка шчасця». І канешне ж, адбыліся традыцыйныя «Гусіныя забегі».
«Гусінае свята» — своеасаблівы брэнд Касцюкоўшчыны, гісторыя якога выйшла ўжо далёка за межы нашага раёна і дапамагае захаваць творчую самабытнасць і арыгінальнасць.

© 2013-2023
Костюковичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт