9 мая 2024, 00:12
rubeen
logo

Костюковичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213640, г. Костюковичи, ул. Ленинская, 93
Приемная: 8-02245-78-103
E-mail: priemnay@kostukovichi.gov.by

Брендовые мероприятия

Костюковичская земля — родина многих выдающихся мастеров слова. Свой родной край в произведениях литературы прославляли народный поэт Беларуси Аркадий Кулешов, народный писатель Беларуси Иван Чигринов, известные белорусские поэты и писатели Алексей Русецкий, Василий Хомченко, Масей Седнев, Семен Потемкин и многие другие.

Ільінскі кірмаш родам з Саматэвічаў і яму амаль двесці год. З даўніх часоў у населеных пунктах Саматэвічы і Бялынкавічы ладзілісь штогод кірмашы на Іллю, на якіх прадавалі і куплялі  неабходныя прадметы для хатняй гаспадаркі і жывёліну.

Даведка

Асноўным заняткам большасці насельніцтва Ксцюковіцкага раёна з’яўлялась земляробства. Пасля адмены прыгонага права ў 1861 годзе хутка сталі развіваццца рамёствы і промыслы па апрацоўцы скуры жывёлін, перапрацоўцы зерня ў муку, выпрацоўцы абдзірной мукі з ячменю, ганчарства, кавальства, кравецкая і шавецкая справа. Ствараюцца прадпрыемствы па распілоўцы лесу, вырабу  палазоў для саней і дуг.  У 1865г. створана  ільнотрапальнае прадпрыемства.

       Блізкасць паштовага шляху, які  звязваў Усходнюю Беларусь з Украінай, садзейнічаў развіццю таргоўлі. Ён праходзіў ад Оршы праз Горкі, Клімавічы, Касцюковічы, Бялынкавічы, Сураж. На тэрыторыі Касцюковіцкага раёна знаходзілася шмат месцаў, дзе ладзіліся кірмашы ў пэўныя перыяды году. Кірмаш у Саматэвічах традыцыйна праходзіў на Ілью каля Свята-Троіцкай царквы.



Свята-Троіцкай царквы

 На  Ільінскі кірмаш збіраліся з Рослаўлю, з Бранску і нават з Кіеву таргашы: куплялі, таргавалі, забаўляліся! Для рамеснікаў была добрая магчымасць прадаць свае вырабы: бочкі, карзіны, маслабойкі, дзежкі, крышкі, гаршкі, чугуны з гліны.

У 2016 годзе ў рамках творчага пректу “Традыцыі Касцюкоўшчыны – МАЛАДЫМ!” творчымі работнікамі Новасаматэвіцкага клуба вольнага часу была праведена этнаграфічная экспедыцыя па збору матэрыялаў у старых сведкаў, мясцовых жыхароў вескі Саматэвічы, якія былі пераселены пасля Чарнобыльскай трагедыі ў аграгарадок Новыя Саматэвічы.

А  ў 2017 годзе  была адрожана традыцыя праводзіць кірмаш на свята Ілья  ў  аграгарадку Новыя Саматэвічы. Цяпер кожны год кірмаш збірае шмат людзей, таргашоў і тых, хто проста хоча адпачыць!

Кожны раён вобласці адметны сваімі пэўнымі традыцыямі. Касцюковіцкі ж раён славіцца «Гусіным святам».
Пра паходжанне свята існуе некалькі паданняў. Старыя людзі рапавядаюць, што некалі веска называлась Белая гліна, таму што уздоўж тутэйшай рэчкі Бесядзь скрозь былі белыя гліняныя берагі, паросшыя густым сасновым борам. А некаторыя мясцовыя жыхары казалі, што ў даўнія часы жыў тут памешчык па прозвішчу Белы, а на месцы сучасных вуліц раслі непралазныя лясы, таму і называлася вёска Белая Дуброва.
Вёска Белая Дуброва месціца акурат на берагах дзвюх рэчак, таму тут спрадвеку гадавалі гусей і да гэтага часу гэтая птушка тут у пашане. А ў Белай Дуброве гусей заўжды было больш, чым дзе ў раёне. І не дарэмна. Бо тут для гэтай птушкі раздолле. Як кажуць «у досыць і вады, і травы». Раней гусей разводзілі ў кожным двары. Статкі даходзілі да сотні галоў (ці дзюбак). Хоць цяпер птушкі стала значна менш, але ў гэтай мясцовасці яна па-ранейшаму застаецца галоўнай дамашняй птушкай.

© 2013-2023
Костюковичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт