Один раз в два года на Костюковщине проводится фестиваль поэзии и авторской песни «Пісьмянкоў луг». Фестиваль проводится в целях сохранения и приумножения национального культурного наследия, выявления новых имен поэтов и самодеятельных авторов, повышения уровня поэтического и исполнительского мастерства, совершенствования эстетического и художественного воспитания и организации свободного досуга населения, расширения творческих контактов и культурных связей.
Ільінскі кірмаш родам з Саматэвічаў і яму амаль двесці год. З даўніх часоў у населеных пунктах Саматэвічы і Бялынкавічы ладзілісь штогод кірмашы на Іллю, на якіх прадавалі і куплялі неабходныя прадметы для хатняй гаспадаркі і жывёліну.
На Ільінскі кірмаш збіраліся з Рослаўлю, з Бранску і нават з Кіеву таргашы: куплялі, таргавалі, забаўляліся! Для рамеснікаў была добрая магчымасць прадаць свае вырабы: бочкі, карзіны, маслабойкі, дзежкі, крышкі, гаршкі, чугуны з гліны.
У народным календары 31 студзеня ёсць свята — Апанас, Гусінае свята. Свята свойскай жывёлы. «Гусінае свята» стала своеасаблівым брэндам Касцюковіцкага раёна. Адрадзілі яго мясцовыя жыхары аграгарадка Белая Дуброва і работнікі культуры. Яго гісторыя выйшла ўжо далёка за межы рэгіёна, дапамагае захаваць творчую самабытнасць і арыгінальнасць. А гусі з Белай Дубровы, нібы сапраўдныя артысты, здзіўлялі публіку ў розных гарадах нашай краіны.