УТВЕРЖДЕНО
Решение Костюковичского
районного исполнительного
комитета
26.08.2008 № 16-10
ГИМН
города Костюковичи и Костюковичского района
Горад Касцюковічы ў Беларусі славіцца.
Вольны і прыгожы кут наш дарагі!
Працаю сумленнай мы цябе ўслаўляем.
Багацей і ў радасці жыві!
Помнім шлях герояў Бацькаўшчыны роднай,
Помнім дым пажараў, страты ўсе вайны.
Памнажаюць сёння працвітанне краю
Касцюкоўшчыны сыны.
Прыпеў:
Край наш беларускі, край наш Магілёўскі,
Слаўся ты па ўсёй зямлі!
Мы прысягаем: любоў да краю
У сэрцах шчырых берагчы!
Заўсёды ганарымся спадчынаю нашай:
Любымі прасторамі , талентам майстроў.
Запавет наш добры да сваіх нашчадкаў:
Жыць у згодзе яшчэ шмат вякоў!
Запрашаем ў госці, прыязджайце, людзі,
Дружбаю братэрскай напаўняйся, дом.
Мы заўжды адданы Беларусі будзем!
Хай квітнее город дзень за днём!
Прыпеў:
Край наш беларускі, край наш Магілёўскі,
Слаўся ты па ўсёй зямлі!
Мы прысягаем: любоў да краю
У сэрцах шчырых берагчы!