21 ноября 2024, 18:54
rubeen
logo

Костюковичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213640, г. Костюковичи, ул. Ленинская, 93
Приемная: 8-02245-78-103
E-mail: priemnay@kostukovichi.gov.by
Понедельник, 05 декабря 2022 13:48

У краі гусінага раздолля

У краі гусінага раздолля

У аграгарадку Белая Дуброва прайшло «Гусінае свята», якое з’яўляецца ўжо брэндавым. Адрадзілі яго мясцовыя жыхары і работнікі культуры. Гісторыя свята выйшла далёка за межы рэгіёна, дапамагаючы захаваць творчую самабытнасць і арыгінальнасць.

Свята палюбілася не толькі мясцовым жыхарам: сюды прыязджаюць госці з усёй акругі. А гэтым разам «Гусінае свята» прыехалі паглядзець нават удзельнікі калегіі ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама — з усіх рэгіёнаў вобласці.

Як заўсёды мерапрыемства парадавала разнастайнай і насычанай праграмай. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы сумесна з сельсаветамі арганізавалі падворкі, дзе гаспадыні прэзентавалі свае лепшыя стравы. Напрыклад, на Новасаматэвіцкім падворку госці маглі паспрабаваць яечню з 50 (!) яек, падсмажаную на свіным сале. Баронькаўскія гаспадынькі частавалі блінамі, пірагамі, квашанай капустай і бачкавымі агурочкамі. А Беладубраўскія — катлетамі на любы густ: рыбнымі, курынымі, свіна-ялавічнымі, капуснымі і нават пячоначнымі!

Не адставалі ад сельскіх падворкаў і гандлёвыя рады, якія прапанавалі выпечку, мясныя вырабы, шашлык, гарачы чай. З «Цэмагра» частавалі ўсіх жадаючых грачанай кашай з мясам, прыгатаванай на паходнай кухні.
— Зварылі дзесяць кілаграмаў грэчкі з двума кілаграмамі тушонкі, — распавядаюць кухары з «Цэмагра». — Людзі з задавальненнем ядуць і дзякуюць.

І пакуль госці падмацоўваліся, работнікі культуры забаўлялі ўсіх народнымі песнямі і пляскамі.

У рамках «Гусінага свята» прайшло таксама ўшанаванне вяскоўцаў. Старшыня Беладубраўскага сельвыканкама Мікалай Кажамякін узнагародзіў жыхароў сельсавета (дэпутатаў, старастаў, якія дабіліся сацыяльна-значных поспехаў) за актыўную жыццёвую пазіцыю — Генадзя Кабанцова, Надзею Лапчанка, Уладзіміра Якаўлева, Яўгена і Ніну Коршунавых.
Ну і вядома, самы чаканы і самы яркі момант свята — гусіны забег. Спецыяльна для гэтай мэты гаспадыні падворкаў выбралі самых лепшых і прыгожых птушак. Пабыць у ролі «паганятага» змаглі ўсе жадаючыя.

© 2013-2024
Костюковичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт