7 мая 2024, 17:42
rubeen
logo

Костюковичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213640, г. Костюковичи, ул. Ленинская, 93
Приемная: 8-02245-78-103
E-mail: priemnay@kostukovichi.gov.by
Среда, 07 июня 2023 11:04

Народны майстар

Народны майстар

Касцюковіцкай ткачысе Валянціне ВОЛКАВАЙ прысвоен ганаровы статус «Народны майстар».

У чатырнаццаты раз у сталіцы прйшоў Рэспубліканскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет».

Сёлета ў ім прынялі ўдзел болей за трыста пяцьдзесят майстроў з усёй Беларусі. Кожны рэгіён быў прадстаўлены сваімі самымі вядомымі майстрамі, многія з якіх з’яўляюцца членамі Саюза майстроў. На міні-выставах і этнаграфічных падворках прадэманстравалі такія рамёствы, як ткацтва, мастацкая апрацоўка скуры, пляценне з прыродных матэрыялаў, ганчарства і іншыя.

Касцюкоўшчыну на тэматычнай пляцоўцы прадставілі майстры раенага Дома рамёстваў. Яны працягваюць лепшыя традыцыі, перадаюць свой багаты досвед дзецям і дарослым.

Майстар па вырабе паясоў Валянціна Волкава прэзентавала сваю працу, правяла майстар-класс і была ўзнагароджана Дыпломам за другое месца. Валянціне Волкавай на фестывале-кірмашы «Вясновы букет» прысвоен статус «Народны майстар». Віншуем!

© 2013-2023
Костюковичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт