Асаблівым чынам ушанавалі працаўнікоў хлебнай нівы. Падчас урачыстасці для іх адрас прагучалі словы самай шчырай падзякі.
— Для кожнага аграрыя сяўба і жніво — як здача экзамена. І гэтая ўборачная кампанія не стала выключэннем, — зазначыў старшыня Касцюковіцкага райвыканкама Вячаслаў Максачоў. — Яна выставіла рэальныя адзнакі здольнасцям кіраўнікоў і спецыялістаў, праверыла магчымасці для ўзаемадзеяння розных структур, уменні механізатараў і моц уборачнай тэхнікі. У складаных, нават экстрэмальных умовах надвор’я вы паспяхова сабралі вырашчаны ўраджай.
Вячаслаў Максачоў узнагародзіў хлебаробаў, якія вылучыліся выбітнымі паказальнікамі на сёлетнім жніве.
Пераможцам спаборніцтва за дасягненне найвялікшай ураджайнасці збожжавых і зернебабовых раслінаў з аднаго бала-гектара пасяўной плошчы паміж сельскагаспадарчымі і іншымі арганізацыямі быў прызнаны калектыў філіяла № 1 «Цэмагра» адкрытага акцыянернага таварыства «Беларускі цэментны завод» пад кіраўніцтвам дырэктара Аляксандра Чарнецкага.
Вызначыліся і пераможцы спаборніцтва за дасягненне высокіх паказальнікаў на ўборке ўраджая збожжавых і зернебабовых раслінаў сярод старэйшых камбайнёраў і камбайнёраў сельскагаспадарчых і іншых арганізацый, якія ажыццяўляюць вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі. На прыступках п’едэстала — прадстаўнікі філіяла № 1 «Цэмагра». Уладальнікамі Дыплома першай ступені сталі старэйшы камбайнёр Юрый Рыжанкоў і камбайнёр Дзяніс Ермакоў. Дыпломам другой ступені ўзнагароджаны экіпаж у складзе Сяргея Коцелева і Руслана Канавалава. На трэцім месцы — Яўгеній Чарнякоў і Сяргей Піпчанка.
У спаборніцтве сярод старэйшых камбайнёраў і камбайнёраў маладзёжных экіпажаў ва ўзросце да 31 года Дыплом першай ступені заваяваў Віктар Шчарбакоў, старэйшы камбайнёр КСУП «Парыжская Слабада».
Лідарамі на перавозке зерня ад камбайнаў сталі вадзіцелі КСУП «Белая Дуброва» браты Віктар і Аляксандр Каралёвы і вадзіцель КСУП «Парыжская Слабада» Віталій Лебедзеў. Сярод маладых вадзіцеляў Дыплом першай ступені атрымаў Ігар Напрэенка з філіяла № 1 «Цэмагра».
Важнай умовай для захавання новага ўраджаю з’яўляецца якасная праца аператараў зернесушыльных установак. Лепшымі ў гэтай намінацыі сталі Аляксандр Шылаў, Максім Слесараў, Аляксандр Юрчанка і Васілій Трайнікоў — звяно аператараў зернесушыльнай устаноўкі філіяла № 1 «Цэмагра». На другім месцы — прадстаўнік КСУП «Саматэвічы Агра» Мікалай Зімароў. Дыплом трэцяй ступені атрымала звяно аператараў у складзе Сяргея Патапенкі, Сяргея Лагуценкі і Сяргея Сіваплёсава філіяла № 1 «Цэмагра».
Лепшымі галоўнымі аграномамі прызнаныя Сяргей Левін з філіяла № 1 «Цэмагра» і Наталля Саранчук з КСУП «Парыжская Слабада». Пераможцамі сярод галоўных інжынераў аб’яўлены Максім Цярэшчанка (філіял № 1 «Цэмагра»), Юрый Раманенка (КСУП «Парыжская Слабада») і Дзмітрый Панцялееў (КСУП «Белая Дуброва»).
За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўнёсак у развіццё аграпрамысловага комплекса Касцюковіцкага раёна Ганаровай граматай райвыканкамі ўзнагароджаныя трактарысты-машыністы філіяла № 1 «Цэмагра» Уладзімір Старасцін і Віталій Лістападаў, КСУП «Парыжская Слабада» Мікалай Пацёмкін, КСУП «Машавое Агра» Дзмітрый Федасенка, КФХ «Куцаева У.А.» Сяргей Кротаў, КСУП «Белая Дуброва» Іван Гаўрыленка, КСУП «Сялецкае» Уладзімір Дмітрачэнка, КСУП «Саматэвічы Агра» Сяргей Дзюндзін, КСУП «Дзямідавіцкі» Генадзій Чарнецкі, а таксама вадзіцель аўтамабіля філіяла № 1 «Цэмагра» Аляксандр Галоўчанка.
Словы віншаванняў адрасавала героям свята дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Міхеенка:
— Ад усёй душы віншую кожнага, хто зрабіў уклад ў агульны каравай раёна. Гэта свята кожнага агранома, жывёлавода, механізатара, інжынера, кіраўніка гаспадаркі, а зробленая імі праца — гэта цярпенне, майстэрства і любоў да роднай зямлі. Яны забяспечваюць харчовую бяспеку і дабрабыт нашых сем’яў. Сёння героі свята прымалі віншаванні не толькі з Дажынкамі, але і з заканчэннем тыдня бацькоўскай любові. Прыемна бачыць, як маладыя спецыялісты размеркаваліся па раёне, працуюць на зямлі, ствараюць сем’і і нараджаюць дзяцей — усё для дабрабыту і росквіту роднага рэгіёна і Беларусі. Яны — прыклад любові да прафесіі і сваёй малой Радзімы! У многіх сем’ях ужо закладзены пачатак пераемнасці прафесіі хлебароба, цалкам упэўнена, што яны яе працягнуць.
Начальнік упраўлення па пераадольванню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і надзвычайных сітуацыях Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Лазарэнка агучыў прывітальнае слова старшыні аблвыканкама Анатолія Ісачанкі, а таксама ўручыў Ганаровыя граматы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню трактарыстам-машыністам Віктару Арлову (КСУП «Белая Дуброва»), Юрыю Антоненка (КСУП «Дзямідавіцкі»), Аляксандру Гаўрычэнка (КСУП «Парыжская Слабада»), Віталяю Ушакову (КСУП «Саматэвічы Агра»), Уладзіміру Чарнякову (КСУП «Машавое Агра»), Ігару Чубанаву (КСУП «Сялецкае»), Дзмітрыю Сцепчанка (філіял № 1 «Цэмагра»).
Касцюковіцкіх аграрыяў шчыра павіншавала намеснік генеральнага дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ «Бабушкіна крынка» — кіруючая кампанія холдынга «Магілёўская малочная кампанія «Бабушкіна крынка» Інна Бяляўская. У знак падзякі за шчырую працу і добрасумленнае супрацоўніцтва Інна Васільеўна ўручыла каштоўны падарунак першаму намесніку старшыні райвыканкама, начальніку ўпраўлення па сельскай гаспадарцы Аляксандру Амельчанка.














































© 2013-2026