3 декабря 2024, 21:35
rubeen
logo

Костюковичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213640, г. Костюковичи, ул. Ленинская, 93
Приемная: 8-02245-78-103
E-mail: priemnay@kostukovichi.gov.by

Ільінскі кірмаш

Асноўным заняткам большасці насельніцтва Ксцюковіцкага раёна з’яўлялась земляробства. Пасля адмены прыгонага права ў 1861 годзе хутка сталі развіваццца рамёствы і промыслы па апрацоўцы скуры жывёлін, перапрацоўцы зерня ў муку, выпрацоўцы абдзірной мукі з ячменю, ганчарства, кавальства, кравецкая і шавецкая справа. Ствараюцца прадпрыемствы па распілоўцы лесу, вырабу палазоў для саней і дуг. У 1865г. створана ільнотрапальнае прадпрыемства.

Блізкасць паштовага шляху, які звязваў Усходнюю Беларусь з Украінай, садзейнічаў развіццю таргоўлі. Ён праходзіў ад Оршы праз Горкі, Клімавічы, Касцюковічы, Бялынкавічы, Сураж. На тэрыторыі Касцюковіцкага раёна знаходзілася шмат месцаў, дзе ладзіліся кірмашы ў пэўныя перыяды году. Кірмаш у Саматэвічах традыцыйна праходзіў на Ілью каля Свята-Троіцкай царквы.


Ільінскі кірмаш

Свята-Троіцкая царква

На Ільінскі кірмаш збіраліся з Рослаўлю, з Бранску і нават з Кіеву таргашы: куплялі, таргавалі, забаўляліся! Для рамеснікаў была добрая магчымасць прадаць свае вырабы: бочкі, карзіны, маслабойкі, дзежкі, крышкі, гаршкі, чугуны з гліны.

У 2016 годзе ў рамках творчага пректу «Традыцыі Касцюкоўшчыны — МАЛАДЫМ!» творчымі работнікамі Новасаматэвіцкага клуба вольнага часу была праведена этнаграфічная экспедыцыя па збору матэрыялаў у старых сведкаў, мясцовых жыхароў вескі Саматэвічы, якія былі пераселены пасля Чарнобыльскай трагедыі ў аграгарадок Новыя Саматэвічы.

А ў 2017 годзе была адрожана традыцыя праводзіць кірмаш на свята Ілья ў аграгарадку Новыя Саматэвічы. Цяпер кожны год кірмаш збірае шмат людзей, таргашоў і тых, хто проста хоча адпачыць!

© 2013-2024
Костюковичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт