16 ноября 2024, 16:25
rubeen
logo

Костюковичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213640, г. Костюковичи, ул. Ленинская, 93
Приемная: 8-02245-78-103
E-mail: priemnay@kostukovichi.gov.by

«Літаратурная спадчына»

«Літаратурная спадчына»

2 ліпеня каля раённага Цэнтра культуры абылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака пісьменнікам і паэтам, выхадцам Касцюковіцкага раёна «ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА».

2022 год аб’яўлены ў нашай краіне Годам гістарычнай памяці з мэтай захавання багатай гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі для будучых пакаленняў. Выдатная ідэя аб стварэнні памятнага знака у Касцюковічах была прапанавана членамі Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі у асобе яго старшыні Аляксандра Казекі і нашай зямлячкі, паэткі Наталлі Азаранка і актыўна падтрымана старшынёй раённага выканаўчага камітэта Аляксандрай Міхеенка, а таксама кіраўніцтвам Беларускага цэментнага завода, які і ўвасобіў яе ў жыццё.
На мерапрыемстве прысутнiчалi кiраўнiцтва раёна, Аляксандр Чарнышоў, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, прадстаунiкi працоўных калектываў, моладзь.
Права адкрыць памятны знак прадставілася людзям, якія зрабілі гэты падарунак: старшыні райвыканкама Аляксандры Міхеенка, члену Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэткі Наталлі Азаранка, дырэктару ААТ «Беларускі цэментны завод» Ігару Сяргееву.

Аляксандра Мiхеенка выказала падзяку ўсiм, хто прымаў удзел у гэтай падзеi: Наталлi Азаранка, якая звярнулася падчас прыёму грамадзян з прапановай аб увекавечаваннi памяцi паэтаў i пiсьмeннiкаў Касцюковiцкай зямлi, а таксама генеральнаму дырэктару БЦЗ lгару Сяргееву i яго камандзе працаўнiкоу, якiя спраектавалi i вырабiлi знак. Таксама ўручаны падзячныя лiсты за асабiсты ўклад па абсталяванню дзiцячай пляцоўкi «Доблесць. Мужнасць. Адвага» працаўнiкам лясгаса.

© 2013-2024
Костюковичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт